Скарбніца народных талентаў
Апошні месяц мінулага года адзначыўся ў РВУП “Гомельаблгаз” конкурсам декаратыўна-прыкладного мастацтва сярод працаўнікоў прадпрыемства “Скарбніца народных талентаў”.
Конкурс быў арганізаваны аб’яднаным прафсаюзным камітэтам. З усіх філіялаў было прадстаўлена 125 твораў ў наступных намінацыях:
-
Праца з тканінай, стужкамі, ніткамі
-
Аўтарская цацка
-
Макеты
-
Фотаздымкі
-
Пано
-
Праца з металам, тэстам
-
Роспіс і разьба па дрэву і пляценне
-
Вязанне і карункапляценне
-
Вышыўка
-
Жывапіс і графіка
-
Сувяніры
-
Вырабы з розных матэрыялаў
-
Бісерапляценне
-
Паперапластыка
-
Тапіарыі
Па выніках конкурсу вызначыліся тры першыя месцы ў кожнай намінацыі, якія былі заахвочаны матэрыяльнымі ўзнагароджаннямі за кошт сродкаў аб’яднанага прафсаюзнага камітэта.
Атмасфера казкі і свята зроблены сваімі рукамі. З добрым настроем у новы год!
Падрыхтавана РВУП “Гомельаблгаз”